Галоўная Навiны Прайшлі матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе Кароткая спасылка
Подписаться
Прайшлі матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Прайшлі матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па футболе

У другім туры чэмпіянату Беларусі «Гомель» едзе ў госці да «Слуцка», а «Славія» прымае жодзінскае «Тарпеда».

У першым туры чэмпіянату Беларусі па футболе «Гомель» прайграў «Нёману», а мазырская «Славія» - мінскаму "Дынама". Першы матч у гэтым сезоне праходзіў на хатняй арэне «зялёна-белых». З першых хвілін гаспадары пачалі атакаваць гасцей. Аднак фартуна была не на баку «Гомеля». У першым тайме «Нёман» паразіў вароты «зялёна-белых» тройчы. Спачатку нападаючы гасцей Янік НДженг са штрафнога адкрыў лік не толькі ў матчы, але і ў сезоне-2019. Пасля гэтага абаронца «Нёмана» Геогрі Кантарыя на 23-й хвіліне падвоіў перавагу, а Аляксей Лягчылін паставіў пад сумнеў шанцы на поспех «Гомеля», давёўшы лік да разгромнага. У канцы першага тайма абаронца «Нёмана» Геогрі Кантарыя другі раз запісаў сябе ў пасляматчавы пратакол, зрэзаўшы мяч ва ўласныя вароты. На 59-й хвіліне «зялёна-белы» Віталь Квашук скараціў адставанне ў ліку да мінімуму. Пасля фінальнага свістка на табло гарэлі лічбы 2:3 на карысць «Нёмана».  «Славія» таксама саступіла. Мазырчукі гулялі ў гасцях у мінскага «Дынама» і скончылі матч з мінімальным паражэннем — 1:0 на карысць мінчан. У другім туры чэмпіянату Беларусі «Гомель» едзе ў госці да «Слуцка», а «Славія» прымае жодзінскае «Тарпеда».

Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам