Рагачоўская згушчонка хутка з'явіцца ў крамах Кітая
12:08 | 8 кастрычніка | 2024
Дасягнута дамоўленасць на пастаўку салодкага ласунка на рынак КНР - вынік візіту замежнай дэлегацыі на прадпрыемства
Прадстаўнік айчыннай харчовай прамысловасці выпускае сотню відаў карыснай прадукцыі для дарослых і дзяцей. Яе якасць падмацоўваецца сертыфікатамі адпаведнасці і ўзнагародамі аўтарытэтных конкурсаў. Густ Рагачоўскай малачкі ведаюць амаль у 20 краінах. Зусім нядаўна да ліку партнёраў далучыліся яшчэ і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Іарданія і Ізраіль.