Чырвоны Крыж адкрыў збор сродкаў для дапамогі пацярпелым ад урагану.
09:05 | 19 ліпеня | 2024
Ахвяраванні прымаюцца на спецыяльны рахунак. Усе сродкі будуць накіраваны на набыццё генератараў і пітной вады
Дарэчы, супрацоўнікі і валанцёры каманды рэагавання абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа актыўна дапамагаюць на ліквідацыі наступстваў стыхіі. Цягам тыдня яны выязджаюць на месцы, дзе працуюць работнікі лясгасаў, камунальныя службы, энергетыкі і іншыя.