Самаму малодшаму-крыху больш за 60-і, старэйшаму - больш за 80-і. Калядны баль для пажылых людзей прайшоў у Гомелі
00:00 | 9 студзеня | 2025
Камерная зала абласной філармоніі аб'яднала каля 25-і пар-удзельнікаў з усёй вобласці
У праграме – аркестравы акампанемент і прафесійныя ансамблі. Танцоры дэманстравалі публіцы як традыцыйны вальс, так і ўласныя нумары – «завіруха», «свята агню» і «амурскія хвалі». Да ўдзелу рыхтаваліся загадзя: старанна рэпетавалі рухі і шылі касцюмы для маскараду.