Шэсце Дзядоў Марозаў, вогненнае і лядовае шоу. Стала вядома, што 14 снежня ў 18:00 запаляць галоўную навагоднюю ёлку Гомельшчыны
00:00 | 11 снежня | 2024
Відовішчнае дзейства будзе суправаджацца песнямі, танцамі, флэшмобамі
Гасцей чакае яркае прадстаўленне паводле казкі «Снежная каралева», у якім занята больш за 200 артыстаў. Святочныя мерапрыемствы ў абласным цэнтры будуць працягвацца цэлы месяц. Пачнуцца з сярэдзіны снежня і працягнуцца да 19 студзеня 2025 года.