Спецыялісты папярэджваюць аб харчовых атручваннях у спякоту
10:08 | 11 ліпеня | 2024
Распавядаем, якія прадукты нельга браць на прыроду і што тоіць у сабе нядбайнае стаўленне да ўласнага здароўя ў гэтыя спякотныя дні
Спякота, ліпень і... харчовыя атручванні. Трыо, якое сімвалізуе разгар лета. Людзі для адпачынку выбіраюць, як правіла, свежае паветра. І тут ужо фарміруецца свой чэк-ліст рэчаў, без якіх на пляж ні нагой. У топе: галаўны ўбор, шмат вады і, звычайна, прысмакі.
Калі на харчаванне не зважаць, то наступствы абавязкова будуць. І пакуль нехта адпачывае пад промнямі сонца, інфекцыяністам працы толькі дадаецца. Нехта забыўся памыць рукі, нехта з'еў бутэрброд, якому сонца карысці ніякай не дало, а нехта прывёз вірусную інфекцыю з-за мяжы. У кожным выпадку вынік адзін - бальнічны ложак.
