Стаматалагічны біярэактар вынайшла супрацоўнік Гомельскага медуніверсітэта
00:00 | 16 студзеня | 2025
Прылада дазваляе тэставаць бяспеку новых матэрыялаў без шкоды для чалавека і лабараторных жывёл
Над стварэннем інавацыйнай прылады Наталля Калчанава пачала актыўна працаваць два гады таму. Неабходнасць яе стварэння вучоная адчула падчас стаматалагічнай практыкі. Ўстаноўка імітуе працэсы ротавай паражніны і дазваляе тэставаць новыя матэрыялы. Асноўны плюс – замяняе выкарыстанне лабараторных жывёл.
