Старшыня Гомельскай абласной камісіі Пётр Кірычэнка «Электаральная кампанія ўступае ў фінальную стадыю»
00:00 | 15 студзеня | 2025
У рэгіёне ўсё гатова для галоўнай палітычнай падзеі года
Зараз у Беларусі працягваецца перадвыбарная агітацыя. Высветліць усе пытанні, якія тычацца працэсу галасавання, выбаршчыкі могуць на сваіх участках - па месцы рэгістрацыі - асабіста або па тэлефоне. Да 20 студзеня ўключна ў кожным месцы для галасавання дзяжурыць камісія, якая дапаможа і падкажа. Гэтая праца ўжо паказала сваю запатрабаванасць.
