Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка наведаў Светлагорскі ЦКК
23:25 | 9 жніўня | 2025
Гігант прамысловай галіны пашырае свае кампетэнцыі і тэхналагічныя магчымасці
Цяпер рэалізуецца інвестпраект па будаўніцтве новага цэха, які будзе выпускаць спецыяльную паперу для патрэб будаўнічай галіны і харчовай прамысловасці. Экалагічная ўпакоўка дазволіць замяніць пластык і павысіць кошт прадукцыі. Магутнасць вытворчасці – 160 000 тон у год. У праграме рабочага візіту Ігара Карпенкі таксама сустрэча з працоўным калектывам. У цэнтры ўвагі-пытанні нацыянальнай бяспекі, партыйнае будаўніцтва, забеспячэнне электаральнага суверэнітэту Беларусі, падвойныя стандарты ў шэрагу суседніх краін.
