Даведаліся, як гамяльчане зараз успрымаюць Дзень Перамогі.
00:00 | 10 мая | 2025
Тэматычныя лакацыі не даюць забыцца пра страшныя падзеі саракавых і пра тое, якім коштам дасталася Вялікая Перамога нашым дзядам і прадзедам
Тут і тыя самыя доўгачаканыя трохкутныя лісты з фронту, і сціплы салдацкі багаж. Спецыяльна да Дня Перамогі гамяльчане дасталі беражліва захаваныя фатаграфіі сваіх родных, якія прайшлі праз жахі вайны. У кожнага ёсць свая сямейная гісторыя.
