Сучаснасць і будучыня медыяіндустрыі Беларусі абмеркавалі на форуме ў Магілёве
10:24 | 30 мая | 2024
Ён аб'яднаў кіраўнікоў і супрацоўнікаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, блогераў, прадстаўнікоў профільных ВНУ, ідэолагаў, экспертаў у сферы камунікацый
Традыцыйныя СМІ сёння пашыраюць сваю прысутнасць у папулярных сегментах інфармацыйнай прасторы. Новы імпульс атрымала і рэгіянальная прэса. Сёння надзвычай важна фарміраваць Нацыянальны інфармацыйны стыль вяшчання, пашыраць пул экспертаў, у тым ліку і ў рэгіёнах, узмацняць прапаганду і не забываць пра мірны парадак дня з яркімі матэрыяламі. І не менш важна журналістам быць актыўнымі ў лічбавым асяроддзі. Вучыцца супрацьстаяць штучнаму інтэлекту ў пытаннях распазнання створаных ім фейк. Упрыгожваннем медыяфоруму стала ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Сярод уладальнікаў статуэтак і прадстаўнікі Гомельскай вобласці.
