У Мазырскім раёне адсвяткавалі абласныя Зажынкі
00:00 | 9 ліпеня | 2025
Стала ўжо традыцыяй на гэтай зямлі даваць сімвалічны старт усёй уборачнай кампаніі паўднёва-ўсходняга рэгіёна
У абрадзе хлебаробаў прыняў удзел і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Месцам правядзення абласных Зажынак выбралі эксперыментальную базу Крынічная. Абрад у Беларусі захоўваюць спрадвеку. Продкі верылі, што перад пачаткам жніва трэба дамовіцца з матухнай-зямлёй, падзякаваць ёй за ўраджай. У адпаведнасці з канонам, жнеі ў традыцыйным беларускім адзенні сабралі першы сноп, перавязалі яго яркай стужкай і ўпрыгожылі кветкамі. За ім рушылі ўслед іншыя снапы. Каб ураджай быў добры, гаспадары падкідвалі яго ўверх тройчы.
