Хрэсны ход прайшоў у Гомелі
00:00 | 8 ліпеня | 2025
Духоўнае шэсце арганізавала Гомельская епархія. Яно прымеркавана да памяці святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх
Шэсце пачалося каля храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і завяршылася каля храма святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх. У Гомелі гэтая падзея праходзіць трэці раз і за гэты час стала новай светлай традыцыяй для гараджан. Завяршылася духоўнае шэсце Усяночным чуваннем.
