У Беларусі адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
07:24 | 7 лістапада | 2022
Яна стала адной з значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца сёння ў Рэспубліцы Беларусь.
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспублікі Беларусь" і з'яўляецца выхадным днём у краіне.
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адбылася 25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 года. Яна стала адной з значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Рэвалюцыя ўскалыхнула і натхніла мільёны людзей на барацьбу супраць прыгнёту і няроўнасці. Кастрычнік 1917 года, асабліва для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, стаў сімвалам пераўтварэння жыцця ў Беларусі. Дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося самавызначэнне Беларусі, стварэнне нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове. На карысць менавіта гэтай формы дзяржаўнасці гаварылі настроі беларускага грамадства, прывабнасць палітычнай праграмы бальшавікоў, узрослая ваенная моц Савецкай Расіі на Заходнім фронце. БССР першапачаткова заняла тэрыторыю шасці паветаў былой Мінскай губерні-толькі частка Цэнтральнай Беларусі. Але маленькая Рэспубліка з плошчай усяго 50 тыс. кв. км і насельніцтвам у 1,5 млн чалавек стала адным з сузаснавальнікаў Савецкага Саюза і сабрала вакол сябе спачатку ўсходнебеларускія, а затым і заходнебеларускія землі. Сучасная Беларусь – прамы спадчыннік і правапераемнік БССР, А БССР стала магчымая толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.