"Белая Русь" павіншавала маці, якія нарадзілі ў Дзень Незалежнасці
00:00 | 7 ліпеня | 2025
Падобная акцыя праводзіцца з 2008 года
На працягу 17 гадоў грамадскае аб'яднанне віншуе маці з нараджэннем дзіцяці ў Дзень Незалежнасці. За час акцыі падарункі атрымалі ўжо больш за 600 сем'яў. Дарэчы, пра гэтых дзяцей не забываюцца і надалей: працягваюць віншаваць з важнымі падзеямі, такімі, як, напрыклад, паход у першы клас.
