Шалаш з Лельчыцкага раёна сталі пераможцам сямейнага праекта "Уладар сяла – 2025"
00:00 | 7 ліпеня | 2025
Пераможцаў гранд-фіналу конкурсу аб'явілі падчас рэспубліканскага свята "Купалле", якое адбылося ў Шклоўскім раёне
Шматдзетныя бацькі Аляксей і Вера Шалаш з трыма дзецьмі прадставілі Гомельскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе і атрымалі абсалютную перамогу па выніках усіх конкурсных этапаў фінальнага спаборніцтва.
