Сёлета кіраўніцтвам Гомельскага аблвыканкама праведзена больш як 40 «прамых тэлефонных ліній»
16:09 | 16 снежня | 2019
У мінулую суботу старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей правёў прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны на яе паступіла 45 званкоў. Работа па ліквідацыі некаторых агучаных праблем пачалася ў той жа дзень, некаторыя звароты ўзятыя на кантроль.