ТРК "Гомель" сумесна з Гомельскім аблвыканкамам прадставіла новы тэлепраект "Пазітыўны парадак дня"
00:00 | 27 жніўня | 2025
Будаўніцтва, навука, сельская гаспадарка, эканоміка - на экране ўсё, што робіцца для лепшага жыцця кожнага жыхара паўднёва-ўсходняга рэгіёну
У год добраўпарадкавання такі фармат набывае асаблівую папулярнасць. Навучыцца шанаваць тое, што маем, і па-новаму зірнуць на развіццё Гомельшчыны можна разам з «Пазітыўным парадкам дня». Глядзіце новы праект тэлерадыёкампаніі "Гомель" кожны чацвер у 19:20.
