«Цягнік Перамогі» пабываў у Гомелі
11:41 | 22 ліпеня | 2024
Суботняй раніцай на «пасадку» ва ўнікальны мабільны музей на рэйках было нямала жадаючых гамяльчан
Жыхары абласнога цэнтра прыйшлі сем'ямі з дзецьмі, з цікавасцю далучылася моладзь. Каля вагонаў разгарнулася канцэртная пляцоўка, дзе наведвальнікаў сустракалі пад легендарныя песні ваенных гадоў.
