19 ліпеня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Грамыкі – савецкага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, міністра замежных спраў СССР
11:20 | 19 ліпеня | 2024
Вядомы палітык – ураджэнец Гомельшчыны. Амаль паўстагоддзя быў на дыпламатычнай службе, каля 30 гадоў узначальваў Міністэрства замежных спраў СССР
За гэты час дзякуючы яму былі падпісаны дзясяткі найважнейшых міжнародных пагадненняў. «Містэр Не» запомніўся ўсім сваёй непахіснасцю і найвышэйшым інтэлектам.
Пра жыццё і дзейнасць Андрэя Грамыкі, уплыў эпохі на яго станаўленне і яго ўплыў на эпоху глядзіце ў праграме ТРК «Гомель» «Няпростая гісторыя». Госць перадачы – унук вялікага дыпламата, дырэктар Інстытута Еўропы Расійскай акадэміі навук, прафесар Аляксей Грамыка. У эфіры тэлеканала «Беларусь-4» у суботу ў 20.20.
