У Беларусі пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
09:47 | 26 снежня | 2023
Згодна з законам, вылучаць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла могуць палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.
Галоўнае патрабаванне да будучых народных абраннікаў - прафесіяналізм і адказнасць. Наяўнасць мандата не толькі дае ім магчымасць удзельнічаць у сесіях і рабоце пастаянных камісій, але і прадугледжвае рэгулярныя сустрэчы з выбаршчыкамі і работу са зваротамі.