У Чачэрскім раёне абмеркавалі ролю палітычных партый і грамадскіх арганізацый у патрыятычным выхаванні
10:05 | 22 кастрычніка | 2025
Абласны семінар сабраў больш за 50 чалавек
У Гомельскай вобласці зарэгістравана і вядуць дзейнасць 14 мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і 120 арганізацыйных структур палітычных партый. Сёння ў нашай краіне створаны цэлы шэраг каналаў камунікацыі паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай. Распаўсюджванне атрымліваюць новыя формы канструктыўнага ўдзелу. Гэта валанцёрства, экалагічны рух, здаровы лад жыцця, анлайн-актыўнасці.
