У Гомелі праходзіць адборачны тур адкрытага фестывалю кавер-гуртоў «Сожскі шлягер»
12:57 | 21 жніўня | 2024
У спісе ўдзельнікаў 23 каманды з Беларусі і Расіі
Галоўная ўмова фестывалю – удзельнікі павінны выканаць тры шлягеры ўжывую на беларускай або рускай мове. На сцэну выходзяць як вопытныя выканаўцы, так і навічкі.
Прыемная неспадзеўка «Сожскага шлягера» – маштабная выстава канцэртнага абсталявання. Мікшэрныя пульты і акустычныя сістэмы на любы густ і кашалёк выклічуць цікавасць не толькі ў прафесійных музыкаў, але і ў хлапчукоў, якія рэпетуюць у гаражы. Дарэчы, частка гэтага абсталявання дастанецца пераможцам і прызёрам кавер-фестывалю.




