У Гомелі прайшоў патрыятычны велапрабег, прысвечаны Дню Перамогі
08:39 | 10 мая
Ініцыявала спартыўнае свята тэлерадыёкампанія "Гомель"
Святочная акцыя аб'яднала розныя пакаленні гамяльчан. Яна стартавала на адным з самых знакавых месцаў для кожнага жыхара горада - Кургане Славы. Працягласць велапрабегу склала 25 кіламетраў. Калона патрыётаў праехала па праспекце Кастрычніка, вуліцах Валгаградскай і Жукава. Фінальным пунктам стаў мемарыяльны комплекс "Партызанская крынічка". Там удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай і ўсклалі кветкі.
