У Гомелі прайшоў урачысты сход да Дня народнага адзінства
13:38 | 17 верасня | 2024
Грамадска-культурны цэнтр аб'яднаў на ўрачыстым сходзе абласную грамадскасць, кіраўнікоў і прадстаўнікоў працоўных калектываў, а таксама моладзь
Нагодай для святочнай даты стала менавіта 17 верасня 1939 года. Калі пачалося аб'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Адноўленае адзінства дазволіла выдужаць у Вялікай Айчыннай вайне. А сёння аб'ядноўвацца ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай і квітнеючай краіны. Нягледзячы на вонкавыя выклікі, беспрынцыповы ціск і гібрыдную вайну, якая развязана супраць нас. І гэтае свята - прычына задумацца аб значэнні памяці і ўласнай гісторыі.