У Гомелі сустрэліся прадстаўнікі МУС Беларусі і Расіі
15:49 | 30 кастрычніка | 2023
Абмеркавалі пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва. Новыя пагрозы на памежнай тэрыторыі ўзнікаюць пастаянна
Гаворка ішла не толькі пра спробы кантрабанды зброі і наркотыкаў. Толькі Расійская Федэрацыя сёлета прыняла больш за 10 000 000 чалавек. Прычым некаторых з іх супрацоўнікі праваахоўных структур характарызуюць як «дэструктыўныя элементы». За 9 месяцаў замежныя грамадзяне здзейснілі ў Расіі больш за 30 000 злачынстваў. З улікам таго, што ў Саюзнай дзяржаве мяркуецца ўвядзенне адзіных віз, такая сітуацыя набывае асаблівую актуальнасць.