У Гомелі ёсць магчымасць азнаёміцца з гісторыяй беларускай чыгункі
11:15 | 5 лістапада | 2024
Наведвальнікам прапануюць наведаць экскурсію "Вакзал станцыі Гомель: гісторыя і сучаснасць"
У складзе Гомельскага вакзальнага комплексу зараз два будынкі: для прыгарадных цягнікоў і цягнікоў міжрэгіянальных і міжнародных зносін. Апошні быў пабудаваны на месцы вакзала XIX стагоддзя, практычна поўнасцю разбуранага падчас Вялікай Айчыннай. Яго аднаўленне пачалося адразу пасля вызвалення горада і працягвалася да 1948 года.