У Гомелі завяршаецца рэканструкцыя Сельмашаўскага пуцеправода
16:53 | 11 кастрычніка | 2022
Самы чаканы сацыяльна значны аб'ект будаўнікі абяцаюць здаць да 7 лістапада
Зараз у 2 змены тут ідуць завяршальныя работы. Рэканструкцыя пуцеправода пачалася ў сакавіку гэтага года. Першапачаткова ў планах было скончыць працы да лютага 2023-га, але будаўнікі робяць усё магчымае, каб паскорыць гэты працэс. Прычым акцэнт робіцца не толькі на хуткасць работ, але і на якасць.