У Магілёве праходзіць форум медыйнай супольнасці Беларусі
15:51 | 28 мая | 2024
Абласны цэнтр стаў вялікай дыскусійнай пляцоўкай аб сучаснасці і будучыні медыяіндустрыі
Форум аб'яднаў кіраўнікоў і супрацоўнікаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, блогераў, прадстаўнікоў профільных ВНУ, ідэолагаў, экспертаў у сферы камунікацый. Усе яны як ніхто іншы адчуваюць нерв нашай эпохі, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Яны – на перадавой інфа-вайны. Ім даводзіцца быць і абаронцамі, і байцамі. Інфармацыя стала не проста рэсурсам, а магутнай зброяй. А краіна апынулася пад прыцэлам прапаганды. Задача кожнага на сваім узроўні стаяць на абароне інфармацыйнага суверэнітэту, думаць аналітычна, разумець адказнасць за нашу будучыню. Апаненты выкарыстоўваюць усё больш дасканалыя формы гібрыднай агрэсіі. Але беларусам не прывыкаць: супрацьстаянне ідзе з моманту здабыцця суверэнітэту.