У Мазыры прайшоў абласны семінар-вучоба ў рамках праекта «Школа маладога кіраўніка»
10:56 | 27 верасня | 2023
Праграму ўмоўна падзялілі на дзве часткі – тэарэтычную і практычную
"Школа маладога кіраўніка» аб'ядноўвае маладых і амбіцыйных. Рэзервісты аграпрамысловага комплексу Гомельскай вобласці вучацца – у тэорыі, і на практыцы, – усяму, што спатрэбіцца на будучай высокай пасадзе. Упершыню праект рэалізавалі летась.