У Рэчыцы знайшлі астанкі 80-і мірных жыхароў, якія загінулі падчас акупацыі горада фашыстамі, але раскопкі яшчэ працягваюцца
10:12 | 12 ліпеня | 2024
Першыя звесткі аб тым, што тут пахаваны людзі, з'явіліся ў сярэдзіне 90-х, калі падчас будаўніцтва навеса для льнозавода была знойдзена частка астанкаў
Ніякіх раскопак тады не праводзілі і крымінальную справу не ўзбуджалі. Цяпер гэты факт стаў падставай для дэталёвых даследаванняў. Тым больш, што акты надзвычайнай камісіі, якая працавала ў Рэчыцы адразу пасля вызвалення горада ў 1943-м, сведчылі - у гэтым месцы павінна быць масавае пахаванне мірных жыхароў.
