Вада працягвае адступаць. За мінулыя суткі Сож страціў у вышыні 6 сантыметраў
15:21 | 14 красавіка | 2023
У Гомелі падтопленымі застаюцца каля 700 падворкаў і 430 жылых дамоў, а таксама тэрыторыі двух адміністрацыйных комплексаў і 8 участкаў дарог
Адселеныя 27 грамадзян з 13 домаўладанняў. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Супрацоўнікі МНС і Асвода працягваюць дзяжурства. Дастаўка прадуктаў і медыкаментаў ажыццяўляецца.