У Гомелі вызначылі месца ўстаноўкі знака ў памяць ахвяр генацыду беларускага народа
11:56 | 25 ліпеня | 2023
Пра гэта распавёў старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў
Мэр растлумачыў, што першапачаткова вызначылі два магчымыя месцы для ўстаноўкі знака - абодва ў раёне плошчы Паўстання. "Тэму вынеслі на грамадскае абмеркаванне, у якім узялі ўдзел 1 244 чалавекі. Больш за 60% з іх аддалі перавагу скверу за танкам», - удакладніў Уладзімір Прывалаў.
Праект створаны аўтарскім калектывам у складзе скульптара І.Казака, архітэктара В. Рыбака. Знак будзе размешчаны ва ўсіх абласных цэнтрах.
У цяперашні час у раёне плошчы Паўстання Гомельэнерга вядзе замену цеплавой сеткі. Пасля чаго месца ўстаноўкі памятнага знака і прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць. "Нядаўна сустракаўся з маладымі ўдзельнікамі прафсаюзнага форуму, дзе таксама гаварылі аб усталяванні знака ў памяць аб ахвярах генацыду. Моладзь прапанавала сваю дапамогу і выйшла з ініцыятывай правесці суботнік", - падтрымаў патрыётаў губернатар.