XXI міжнародная канферэнцыя сярод маладых вучоных "Моладзь у навуцы-2024" прайшла ў Мінску
09:00 | 6 лістапада | 2024
Свае работы прадставілі даследчыкі з больш як 10 краін, сярод якіх Беларусь, Расія, Казахстан, Кітай і іншыя
У канферэнцыі паўдзельнічалі і маладыя вучоныя з ВНУ Гомельшчыны. Абмеркаваць інавацыі і новыя распрацоўкі ў сталіцу прыехала больш за 600 чалавек. Упершыню прынялі ўдзел маладыя вучоныя з акадэмій навук Манголіі і Рэспублікі Татарстан.