З 29 кастрычніка Белавія аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Гомеля ў Маскву
12:22 | 12 кастрычніка | 2023
Самалёты пачнуць курсіраваць па маршрутах Мінск-Масква-Гомель-Масква, Мінск-Гомель-Масква
Палёты будуць ажыццяўляцца тры разы на тыдзень: па аўторках, пятніцах і нядзелях. Ужо вядома расклад крылатага транспарту. Вылет з Гомеля запланаваны на 20.00, прыбыццё ў аэрапорт Унукава – у 21.25. Таксама вылет з Масквы будзе ў 17.40, а прыбыццё ў Гомель – у 19.05.