З моманту прыняцця Дырэктывы №1 колькасць смяротных выпадкаў знізілася ў пяць разоў на Гомельшчыне
00:00 | 21 жніўня | 2025
Такія дадзеныя былі агучаныя на паседжанні аблвыканкама
Сярод найбольш небяспечных галін прамысловасці Гомельшчыны - аграпрамысловы комплекс, жыллёва-камунальная гаспадарка і нафтахімія. І на гэта варта звярнуць увагу. Як адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, прафілактыка - гэта не гучная кампанія, гэта справа кожнага. І калі яна арганізавана, то вынік будзе.
У чатырох раёнах вобласці - Веткаўскім, Ельскім, Нараўлянскім і Кастрычніцкім - не зафіксавана ніводнага пацярпелага. Але гэта не значыць, што трэба паслабляцца. Пытанні бяспекі заўсёды павінны быць у цэнтры ўвагі.