З пачатку 2025 года на Гомельшчыне ўжо зарэгістравана больш за 50 пажараў
00:00 | 25 красавіка | 2025
Нажаль, гэтая лічба мае тэндэнцыю да павелічэння
Асноўная прычына лясных пажараў звязана з чалавечым фактарам. Неасцярожнае абыходжанне з агнём прыводзіць да значных страт. Дарэчы, пасля пажару аднаўленне экасістэмы займае да 50 гадоў. Працэс можна паскорыць мэтанакіраванымі лесапасадкамі, але гэта таксама патрабуе сіл і сродкаў. А таму значная ўвага - прафілактычнай працы з насельніцтвам.
