ЖКГ Гомельшчыны паставіла план на 2024 год па капрамонту 515000 квадратных метраў, ці звыш 160 дамоў
10:00 | 12 лістапада | 2024
Самым загружаным аказаўся Гомель. Тут новы від набылі 39 пабудоў, да канца 2024 года аблічча зменяць яшчэ 11
У час пасяджэння аблвыканкама закранулі і іншыя паказчыкі ў сферы ЖКГ. Так, ліфты, якія адпрацавалі нарматыўныя тэрміны, заменены на 100 працэнтаў. А забеспячэнне вадой пітной якасці ў рэгіёне складае 99 працэнтаў. Для выканання гэтага плана ў вобласці ўводзяцца новыя станцыі абезжалезвання. Пры гэтым планы на 2025 год камунальнікі таксама ўжо будуюць, пільная ўвага застаецца да капітальнага рамонту і ўмоў пражывання.