1 093 пажары зарэгістравана на Гомельшчыне за 2024 год. Траўмы атрымалі 95 чалавек, загінула – 86
15:30 | 7 лютага | 2025
У абласным упраўленні МНС падвялі вынікі працы за 2024 год. Удзел прыняў міністр па НС Вадзім Сіняўскі
Асноўнымі прычынамі здарэнняў сталі: падпал, неасцярожнае абыходжанне агнём, уздзеянне сіл прыроды. Асаблівасцю мінулага года стаў ліпеньскі ўраган. Быў нанесены сур'ёзны матэрыяльны ўрон энергетычнай інфраструктуры, пашкоджана значная колькасць лесу. Самай галоўнай задачай ратавальнікаў у той перыяд стала забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва ў найбольш пашкоджаных раёнах і ліквідацыя наступстваў.
