10 з 13 паказчыкаў выкананы: як развіваецца Буда-Кашалёўскі раён
00:00 | 20 лютага | 2026
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Буда-Кашалёўскага раёна абмеркавалі на выязным пасяджэнні аблвыканкама
Па выніках мінулага года тут выканана 10 з 13 мэтавых паказчыкаў і захавана дадатная дынаміка.
У раёне жывуць больш за 28 тысяч чалавек, звыш 11 тысяч заняты ў эканоміцы - у асноўным у сельскай і лясной гаспадарцы, прамысловасці і сацыяльнай сферы. Сфарміраваны пул інвестпраектаў, у тым ліку па праграме "Адзін раён - адзін праект": яны ствараюць працоўныя месцы і павышаюць узровень зарплат.
За пяцігодку рост валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 113,5 працэнта. У планах - будаўніцтва 15 сіласна-сянажных траншэй, 11 прафілакторыяў для маладняку БРЖ і павелічэнне нарыхтоўкі кармоў.
Паралельна працягваецца мадэрнізацыя цеплавых і водаправодных сетак. Кіраўніцтва раёна зазначае: рэсурсы ёсць, задачы зразумелыя, мэта — не толькі выканаць паказчыкі, але і забяспечыць дастойную якасць жыцця для людзей.