160 прафілакторыяў для цялят хочуць пабудаваць на Гомельшчыне
00:00 | 24 лютага | 2026
Аграпрамысловы комплекс застаецца пад асаблівым кантролем кіраўніка дзяржавы
Захаваць харчовую бяспеку, забяспечыць краіну і насыціць экспартныя рынкі - задача безумоўная. Аднак трывожная сітуацыя з падзяжом жывёл прымушае перагледзець падыходы да гадавання маладняку. Вынікі 2025 года на нарадзе ў Прэзідэнта назвалі правальнымі: прыплод знізіўся на 10000 цялят. Каб выправіць сітуацыю, Лукашэнка даручыў тэрмінова пачаць будаўніцтва сучасных прафілакторыяў для маладняку, дзе рызыкі захворванняў будуць мінімальныя, а працэнт выжывальнасці - высокі. Аб тым, як ратуюць будучыню статка - далей у сюжэце.




