Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня абаронцаў Айчыны пачаліся на Гомельшчыне
00:00 | 23 лютага | 2026
Урачысты мітынг ля Вечнага агню на плошчы Працы ў Гомелі сабраў кіраўніцтва вобласці і горада, вайскоўцаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь
Памяць загінуўшых дзеля міру на нашай зямлі ушанавалі хвілінай маўчання. У гонар незабыўнага подзвігу нашых герояў да мемарыяла ўсклалі вянкі і кветкі.




