20-годдзе адзначае Гомельскі абласны музей ваеннай славы
00:00 | 23 лютага | 2026
Гэта важны цэнтр захавання ведаў пра подзвігі нашых суайчыннікаў і пункт прыцягнення турыстаў - тых, хто цікавіцца зброяй, амуніцыяй і ваеннай тэхнікай розных эпох
Ад легендарнага кулямёта ПКШ да рэактыўнага штурмавіка. Гомельскі музей ваеннай славы захоўвае ўнікальныя экспанаты і памяць аб падзеях ваеннай гісторыі Гомельшчыны са старажытных часоў да нашых дзён. Заканамерна, большая частка прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Храналагічна ёй папярэднічаюць Першая сусветная, Кастрычніцкая рэвалюцыя і ліхалецце грамадзянскай вайны. Іх увасабленне ў рэчах - востраканцовыя каскі салдат кайзераўскай Германіі, агітацыйныя плакаты царскай Расіі, амуніцыя і першыя ўзнагароды рабоча-сялянскай чырвонай арміі.




