Горлаў наведаў Веткаўшчыну, азнаёміўся з працай МТК і падрыхтоўкай тэхнікі да вясновых палявых работ
09:20 | 25 лютага | 2025
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці пабываў у філіяле «Аграфірма імя Лебедзева» РУП «Гомельэнерга»
Усяго за ёй замацавана каля 70-і адзінак самаходнай тэхнікі. Як патлумачыла кіраўніцтва прадпрыемства, тая, што выйдзе ў поле першачаргова-адрамантаваная. Чакаецца тэхнічны агляд трактароў. З-за адносна цёплай зімы ў гаспадарцы ўжо падкармілі шматгадовую траву каліем.
