21 кастрычніка ў Беларусі адбудзецца Рэспубліканская акцыя "Адновім лясы разам!"
16:20 | 11 кастрычніка | 2023
На працягу гэтага дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі аднавіць ветравальна-бураломныя ўчасткі
Толькі ў 2023 годзе з-за непагадзі пацярпела больш за 3000 гектараў ляснога фонду Беларусі. Яго неабходна аднавіць на працягу трох гадоў.
