22 красавіка ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне
16:01 | 22 красавіка | 2024
Абітурыенты рэгіёна могуць гэта зрабіць у 6 пунктах. Акрамя Гомеля гэтую працэдуру можна прайсці ў Мазыры і Светлагорску
Рэгістрацыя завершыцца ў 19.00. Пры сабе неабходна мець дакумент або яго копію, які пацвярджае асобу, від на жыхарства, пасведчанне бежанца. Важна: працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску.