27 лістапада споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Паўлоўскага – Героя Савецкага Саюза
16:36 | 27 лістапада | 2023
Ён адзін з першых арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і, у прыватнасці, на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна
На рахунку легендарнага камбрыга і народных мсціўцаў, яго падначаленых, мноства баявых аперацый, дыверсій у дачыненні да нямецка-фашысцкіх акупантаў і іх прыслужнікаў. Камандзір брыгады і радавыя партызаны, былі навальніцай для іншаземных захопнікаў і практычна не ведалі паражэнняў.