60 супрацоўнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў узнагародзілі ў Гомелі
00:00 | 2 ліпеня | 2025
Урачыстасці адбыліся ля мемарыяла "Вечны агонь" у цэнтры горада
Прысутныя ўшанавалі памяць аб подзвігу салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай, хвілінай маўчання. Да манумента ўсклалі кветкі. Пасля выступлення кіраўніцтва міліцэйскага ведамства супрацоўнікам уручылі медалі і нагрудныя знакі.
