Памятную дошку ў гонар пісьменнікаў адкрылі на будынку рэдакцыі "Гомельскай праўды"
00:00 | 1 ліпеня | 2025
Так ці інакш, іх лёс быў звязаны з абласной газетай
Іван Шамякін, Раман Сабаленка, Паўлюк Трус, Мікалай Мятліцкі і іншыя - усяго ў спісе 8 імёнаў. Сярод іх - народныя пісьменнікі, заслужаныя дзеячы культуры і знакамітыя журналісты, паэты і празаікі. Шліфаваў сваё пяро на старонках Гомельскай газеты і пісьменнік Міхаіл Даніленка.
