Галоўная Навiны Лукашэнка прызначыў Андрэя Кузняцова новым міністрам прамысловасці Беларусі Кароткая спасылка
Подписаться

Лукашэнка прызначыў Андрэя Кузняцова новым міністрам прамысловасці Беларусі

Прэзідэнт правёў кадравы дзень

Новым міністрам прамысловасці Беларусі Лукашэнка прызначыў Андрэя Кузняцова. Да гэтага Кузняцоў год прапрацаваў у міністэрстве на пасадзе нама. Экс-кіраўнік міністэрства Аляксандр Яфімаў ідзе кіраваць Амкадорам.

Прэзідэнт назначыў таксама кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь.

Яўген Сабалеўскі назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтву ў Алжыры, Амане, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў.

Дзмітрый Красоўскі будзе кіраваць беларускай дыпмісіяй у Кеніі. Ён таксама прызначаны па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат).

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Венесуэле стаў Дзмітрый Дзеравінскі. А пасол Беларусі ў ААЭ і па сумяшчальніцтве ў Кувейце Ігар Белы таксама прызначаны па сумяшчальніцтве паслом у Бахрэйне.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне Яўгеніі Барткевіч генеральным консулам Беларусі ў Стамбуле (Турцыя).


На Гомельшчыне, па выніках кадравага дня Прэзідэнта, кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў назначаны:

Ундруль Валянцін Антановіч - старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама.

Атрошэнка Аляксандр Георгіевіч - старшыня Рагачоўскага райвыканкама.

Шпігановіч Дзмітрый Мікалаевіч - старшыня Хойніцкага райвыканкама.

Гайкоў Сяргей Мікалаевіч - старшыня Чачэрскага райвыканкама.

Андрэеў Сяргей Яўгенавіч - кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.

Згурскі Дзмітрый Аляксеевіч - кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля.
Лукашэнка прызначыў Андрэя Кузняцова новым міністрам прамысловасці Беларусі видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам